На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Паўтара дзясятка выпускнікоў каледжа чакаюць у ліпені на «Бабруйскаграмашы»

16 ліпеня 2020

Холдынг «Бабруйскаграмаш» выпускае больш за 150 найменняў прадукцыі і шмат мадыфікацый, каб была магчымасць аператыўна рэагаваць на патрабаванні любога рынку. Сучасныя тэхналогіі высокай дакладнасці дазволілі перайсці ад буйнасерыйнай да дробнасерыйнай вытворчасці.

Сярод актуальных распрацовак – бочкі для ўнясення вадкіх угнаенняў ёмістасцю ад 3-х да 20-ці тон. Бабруйская тэхніка працуе больш чым у 50 краінах. У апошнія гады да традыцыйных партнёраў – Расіі, Казахстана, Украіны – дадаліся новыя: скандынаўскія, балканскія і афрыканскія краіны, В’етнам.

Толькі ў ліпені на асноўнай пляцоўцы холдынгу аб’ём вытворчасці чакаецца ў раёне $ 7 млн. і амаль уся прадукцыя ўжо аплачана пакупнікамі. Задача на будучы год – павелічэнне долі экспарту ў агульным аб’ёме продажаў з 50% да 70%.

Зараз прадпрыемства загружана ў поўным аб’ёме, працуе ў тры змены і пастаянна адпраўляе тэхніку спажыўцам. Заказаў столькі, што паўстаў дэфіцыт рабочых рук. Ужо ў ліпені тут чакаюць паўтара дзясятка маладых людзей – выпускнікоў мясцовага каледжа.