На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Персанальная выстава мастака-авангардыста Ігара Бяспалава адкрылася ў Магілёве

8 лістапада 2021

Персанальная выстава "Дыялог 21" мастака-авангардыста Ігара Бяспалава адкрылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У экспазіцыю ўвайшлі каля 40 яркіх работ, якія адлюстроўваюць разнастайнасць творчасці майстра. Так, на выставе прадстаўлены нацюрморты, пейзажы, абстрактныя палотны і партрэты. Усе гэтыя карціны аб'ядноўвае аўтарская канцэпцыя: развагі на палатне і пошукі самога сябе. Свае работы, выкананыя ў тэхніцы батык, таксама выставіла жонка магілёўскага авангардыста Галіна Гулева.

"Ігар Бяспалаў - яркі прадстаўнік Віцебскай школы жывапісу, аснову якой заклалі Марк Шагал і Казімір Малевіч, што адлюстравалі ў сваёй творчасці рэвалюцыйныя перамены ў грамадстве і мастацтве, - расказалі ў музеі. - Мастак працуе сакавітымі і кантраснымі колерамі, што было характэрна для майстроў рускага авангарда пачатку XX стагоддзя".

Майстар з'яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскіх, абласных, а таксама гарадскіх выстаў і пленэраў. Персанальныя выставы мастака прайшлі ў Магілёве, Бабруйску, Мінску, Горках і Віцебску. Яго работы ўпрыгожваюць прыватныя калекцыі ЗША, Аўстраліі, Германіі, Галандыі, Аўстрыі, Расіі і Беларусі.

Выстава "Дыялог 21" прадоўжыцца ў Магілёве да 30 лістапада.

БелТА