На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Прадстаўнікі Магілёўшчыны ў ліку лідэраў праекта «Моладзь за ўраджай!»

27 верасня 2021

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі рэспубліканскага праекта «Моладзь за ўраджай!», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік праекта Уладзіслаў Дубіцкі.

Паводле яго слоў, ва ўборачнай кампаніі было задзейнічана 819 моладзевых экіпажаў і 586 маладых кіроўцаў. «Усяго намалочана моладзевымі экіпажамі 687280 т збожжа, перавезена маладымі кіроўцамі – 472295,52 т», – паведміў Уладзіслаў Дубіцкі.

У намінацыі «Моладзевы экіпаж, які дасягнуў найбольшага намалоту» ў тройцы лідараў трактарыст-машыніст і слесар сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Андрэй і Сяргей Дразды (3152 т).

У намінацыі «Малады кіроўца, які перавёз найбольшую колькасць зернебабовых культур» у тройку лідараў увайшоў кіроўца РУП «Вучгас-БДСГА» Арцемій Касцюкоў. Яго вынік 4167 т.

На палях у кожным рэгіёне падчас уборачнай ушаноўвалі маладых лідараў, уручалі ім дыпломы і вымпелы. Тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ таксама накіроўвалі бацькам хлопцаў падзячныя лісты.

Рэспубліканскі праект «Моладзь за ўраджай!» стартаваў 12 ліпеня. Гэта своеасаблівыя спаборніцтвы паміж маладымі камбайнерамі і вадзіцелямі, занятымі на ўборцы збожжа і зернебабовых культур. Традыцыйна праект уключае дзве намінацыі – «Моладзевы экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады кіроўца, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа». «Пераможцы праекта будуць запрошаныя на рэспубліканскі форум сельскай моладзі «Сяло – тэрыторыя развіцця», правядзенне якога запланавана ў Гродзенскай вобласці 8‑9 кастрычніка. Урачыстае ўшанаванне маладых аграрыяў адбудзецца на палях гэтага форума», – дапоўніў кіраўнік праекта.

Моладзевы праект рэалізуецца БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і іншых зацікаўленых. Ён спрыяе павышэнню нацыянальнай харчовай бяспекі, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю, замацаванню моладзі на сяле.

БелТА