На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Расійскі фестываль анімацыйнага кіно: акцыя «Адкрытая прэм’ера» пройдзе 11–14 сакавіка ў Магілёве

5 сакавіка 2020

У Суздалі 11–16 сакавіка пройдзе ХХV адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно. Яго арганізатары сёмым разам праводзяць шырокамаштабную акцыю «Адкрытая прэм’ера», сутнасць якой – паказ найноўшых мультфільмаў конкурснай праграмы і галасаванне гледачоў за ўпадабаную карціну. Сёлета яны стартуюць 11 сакавіка.

Як і ўсе папярэднія гады, у кожным горадзе-ўдзельніку акцыі паводле вынікаў галасавання вызначыцца найлепшы, на думку гледачоў, фільм. Карціна, якая набярэ самую вялікую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз фестывалю на ўрачыстай цырымоніі яго закрыцця.

У ліку новых пляцовак «Адкрытай прэм’еры»– Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат». Паказы праграм анімацыйных фільмаў (з глядацкім галасаваннем) пройдуць у малой зале кінатэатра «Радзіма» з 11 па 14 сакавіка.

Даведачна

Акцыя «Адкрытая прэм’ера», пачаўшыся з 7 гарадоў, значна «падрасла» і ў 2019 годзе была праведзена ў больш чым 300 гарадах і населеных пунктах Расіі. Колькасць пляцовак перавысіла 400, а сумарная колькасць гледачоў, якія паглядзелі фільмы «Адкрытай прэм’еры», дасягнула 125 тыс. І кожную вясну да акцыі далучаюцца новыя гарады і пасёлкі.