На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару – 2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада

16 кастрычніка 2020

Рэгіянальныя адборы да XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць у Беларусі з 12 лістапада па 11 снежня, як паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Міністэрства культуры сумесна з Цэнтрам культуры «Віцебск» – дырэкцыяй Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам вядуць падрыхтоўку да адборачных тураў XXX Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і ХVIIІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Стартавай пляцоўкай рэгіянальных адборачных тураў 12 лістапада стане Гомель. Эстафету працягне 18 лістапада Магілёў. Першы этап адборачных тураў завершыцца 11 снежня ў Брэсцкай вобласці.

У адборачным туры ў дзіцячым музычным конкурсе могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. У адборы на конкурс выканаўцаў эстраднай песні заяўкі прымаюцца ад грамадзян не маладзейшых за 18 гадоў і не старэйшых за 31 год. Усе канкурсанты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

Выканаўцам неабходна падрыхтаваць па дзве кампазіцыі: эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці (для ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу), а таксама эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і сусветны хіт (для ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні).

Для ўдзелу ў другім этапе адборачных тураў па выніках рэгіянальных адбораў выберуць да 5 удзельнікаў ад кожнай вобласці і Мінска.