На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Рэкордны ўраджай зялёнага гарошку вырасцілі ў Быхаўскім раёне

21 ліпеня 2020

Рэкордны ўраджай зялёнага гарошку вырасцілі ў гэтым годзе аграрыі ў Быхаўскім раёне. Пра гэта расказаў галоўны аграном ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Генадзь Варакса.

«На некаторых участках палёў Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода сярэдняя ўраджайнасць гароху склала амаль 72 ц/га, на асобных частках поля – да 90 ц/га. Такія паказчыкі – самыя высокія ў Беларусі. У сярэднім у нашай краіне збіраюць 30–35 ц/га, – адзначыў Генадзь Варакса. – Дамагчыся поспеху нам дапамагла навука, вопыт і самааддача калектыву. Работы ў палях цяпер ідуць кругласутачна і ў любое надвор’е».

Звычайна на адной расліне можна знайсці да 8 струкоў з гарохам. У гэтым годзе іх колькасць часам даходзіць да 20.

«Увесь ураджай, які мы тут выгадавалі, – экалагічны чысты. Мы выкарыстоўвалі мінімум угнаенняў –усяго 20% ад патрэбы. Падчас падрыхтоўкі глебы да сяўбы гароху выкарыстоўвалі барану. Пасля таго, як яна прайшла па полі першы раз, пачакалі 5 дзён – узышло пустазелле. Прайшлі яшчэ раз –гэта дапамагло пустазелле прыбраць. Пасля гэтага прыступілі да сяўбы. Пасля таго як гарох падрос, пустазелле практычна не расце, – расказаў падрабязнасці тэхналогіі галоўны аграном. – Мы рыхтаваліся да засушлівай вясны, таму насенне апусцілі ў глебу на 8 см. Для паляпшэння ўраджаю выкарыстоўвалі гумінавы прэпарат–выцяжку з каліфарнійскіх чарвякоў».

Зараз тут прыбралі трэць палёў. Адно з іх пераворваецца – рыхтуюць да новага, другога за сезон, пасеву гароху. Да работ прыступяць ужо праз некалькі дзён.

«За адзін дзень працы камбайнеры прыбралі 6 га і намалацілі 54 т. У гэтым годзе ўсяго пасеяна 380 га. У мінулым годзе гэты паказчык быў 700 га, ураджай пры гэтым склаў 1 тыс. т зялёнага гарошку», – расказаў галоўны аграном.

На дадзены момант у гаспадарцы прыбралі 150 га і намалацілі 750 т зялёнага гарошку і 21 т на насенне.