На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Самую бяспечную страву выбралі ў Магілёўскай вобласці

7 мая 2020

Самую бяспечную страву выбралі ў Магілёўскай вобласці. У ролі «дэгустатараў» выступілі работнікі МНС і супрацоўнікі ААТ «Бабушкина крынка». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Як расказала суразмоўніца, на конкурс «Страва бяспекі» было прадстаўлена больш за 100 унікальных рэцэптаў бяспекі.

«Прадукцыя ўражвала сваім крэатывам і «разнастрававасцю»: салаты, бутэрброды, гамбургеры, піцы, крэм-супы, паста, тарты, кулічы, капкейкі, блінцы, кактэйлі і г. д., – падзялілася ўражаннем Вольга Нехарошых. – Многія работы былі прадстаўлены ў выглядзе відэапрэзентацый, у якіх аўтары дэманстравалі не толькі свае кулінарныя таленты, але і вакальныя, тэатральныя і гумарыстычныя здольнасці. Зразумела, нязменным інгрэдыентам усіх страў была бяспека. Што асабліва каштоўна, у ролі «кулінараў» выступалі і дарослыя, і дзеці.

Па выніках журы ў агульным сумаванні балаў былі вызначаны пераможцы:

– Дар’я і Соф’я Грыцкевічы з Бабруйска;

– Алена Рабічэнка з Асіповіч.

Дзяўчаты атрымаюць заслужаныя смачныя і карысныя малочныя падарункі ад ААТ «Бабушкина крынка», а таксама наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.