На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Студэнцкія атрады Магілёўскай вобласці працуюць у 2020 годзе пад дэвізам #Працуем_разам!

10 чэрвеня 2020

У трэцім працоўным семестры, дэвіз якога «#Працуем_разам!», Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе працаўладкаваць каля 3 тыс. хлопцаў і дзяўчат. І хоць афіцыйнае адкрыццё семестра запланавана ў Дзень моладзі, ужо сёння ў студатрадах рэгіёна працуе 100 чалавек.

Так, будаўнічы атрад імя К. П. Арлоўскага працуе ў ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга». 30 байцоў занятыя на ўзвядзенні сучаснай лыжаролернай трасы са стрэльбішчам і адміністрацыйным будынкам у Чавусах, жылых дамоў у Магілёве, аграгарадку Вейна і інш.

Калектыву ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» дапамагаюць хлопцыі дзяўчаты будатрада імя М. К. Буянава. Яны задзейнічаны на ўзвядзенні 24-павярховага дома ў мікрараёне Казіміраўка.

Яшчэ адзін будатрад–імя Героя Савецкага Саюза П. Я. Галавачова–працуе ў СВК «Калгас “Радзіма”».

Экалагічныя атрады працуюць у Быхаўскім і Клімавіцкім лясгасах. Хлопцы і дзяўчаты задзейнічаны на ўборцы тэрыторыі, у цэху па дрэваапрацоўцы, займаюцца праполкай пасадачнага матэрыялу.

У гэтым годзе аб’ектам абласной маладзёжнай будоўлі стане новая паліклініка ў Казіміраўцы Магілёва для абслугоўвання дарослага і дзіцячага насельніцтва. Тут будуць задзейнічаны тры будаўнічыя атрады Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Маладыя людзі прыступяць да працы 29 чэрвеня.

Плануецца, што масава студатрады пачнуць дзейнасць пасля адкрыцця трэцяга семестра. Між тым, запіс працягваецца. Падаць заяўку студэнтам і навучэнцам для працы гэтым летам у складзе студэнцкіх атрадаў можна анлайн у групах БРСМ у сацсетках з выкарыстаннем QR-кода і хэштэгаў #Выбираем_студотряд!, #Студатрад, #Працуем_разам!, #БСО.