На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Сусветны дзень пчол адзначылі ў МДУ імя А. А. Куляшова

25 мая 2020

Упершыню на базе аграбіялагічнай станцыі «Любуж» студэнты і выкладчыкі кафедры прыродазнаўства адзначылі Сусветны дзень пчол. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.

Як расказалі суразмоўцы, гэта свята стала чырвоным днём календара ў 2017 годзе. Адпаведнае рашэнне было прынята на Генеральнай Асамблеі ААН.

«Дзень пчол – гэта напамін чалавецтву аб той каласальнай ролі, якую маюць апыляльнікі у нашай экасістэме. На жаль, арэал пасялення пчол увесь час звужаецца, і ў гэтым не ў апошнюю чаргу вінаваты чалавек», – адзначыў загадчык аграбіястанцыі «Любуж», кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксей Ярмоленка.

Дарэчы, менавіта па яго ініцыятыве ў «Любужы» ўжо трэці год дзейнічае пчальнік.

«У нас пяць пчаліных хатак. Кожны год збіраем дзівосны смачны мёд. Самае галоўнае – гэты прадукт без усялякіх прымешак, ён прыродны», – каментуе суразмоўца. – Аграбіястанцыя – гэта, без усялякіх перабольшанняў, унікальнае месца. Таму, хто яшчэ там не пабываў, мы настойліва раім: правядзіце выхадныя ў аазісе рэдкіх раслін і нязвыклых для вачэй гараджаніна яркіх фарбаў. Цяпер якраз расцвілі сады. «Любуж» ператварыўся ў райскае месца, і не толькі для пчол».

Студэнты арганізавалі «пчаліныя» віктарыны, конкурсы, у якіх прыняў удзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, прарэктар па вучэбнай рабоце Алег Дзьячэнка.

«Папулярызацыі пчалярства ўніверсітэт надае вялікае значэнне, улічваючы ролю гэтай галіны ў развіцці чалавецтва, расліннага і жывёльнага свету і захаванні навакольнага асяроддзя», – падкрэсліў Алег Дзячэнка.