На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Свята «Купалле» ў Александрыі ў 2023 годзе будзе фінансавацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы

10 чэрвеня 2022

Свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у 2023 годзе будзе фінансавацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.

"Дэпутаты абмеркавалі ход работы па фарміраванні бюджэту Саюзнай дзяржавы 2023 года ў частцы фінансавання мерапрыемстваў па пытаннях вядзення Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, - расказалі ў прэс-службе. - Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы сумесна з профільнымі міністэрствамі і ведамствамі Беларусі і Расіі вядзе работу па падрыхтоўцы і ўзгадненні адпаведных бюджэтных заявак. Паводле прадастаўленай інфармацыі, у дапаўненне да мерапрыемстваў, якія фінансуюцца ў 2022 годзе, у наступным годзе правядзенне мерапрыемства "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") будзе фінансавацца са сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы".

Акрамя таго, плануецца аднаўленне гастролей Маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра. Гэты творчы калектыў з'явіўся ў 2008 годзе, яго ўдзельнікі - юныя музыканты ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. За час свайго існавання аркестр даў канцэрты ў многіх гарадах Беларусі і Расіі, а таксама ў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Чэхіі і іншых краінах. Апошні раз гастролі праводзіліся ў 2017 годзе. Члены Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях звярталі ўвагу на неабходнасць прадаўжаць штогадовае выкананне мерапрыемства "Гастролі Маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра" і рэкамендавалі профільным міністэрствам забяспечыць яго падрыхтоўку і фінансаванне з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Парламентарыі таксама звярнулі ўвагу Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства асветы Расіі на неабходнасць актывізаваць работу па падрыхтоўцы праекта Саюзнай дзяржавы па стварэнні Полацкага кадэцкага корпуса для сумеснай вучобы навучэнцаў з Беларусі і бліжэйшых абласцей РФ для яго фінансавання са сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы пачынаючы з 2023 года. Раней дэпутаты падтрымалі ініцыятыву аб падрыхтоўцы праекта па сумесным навучанні кадэтаў з Беларусі і Расіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Алена Афанасьева, намеснік старшыні Людміла Макарына-Кібак, члены камісіі - Мікалай Бурляеў, Вольга Германава, Юлія Дрожжына, Людміла Канановіч, Сяргей Клішэвіч і Анатоль Шчасны, а таксама прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Міністэрства аховы здароўя РФ, Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва, Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства асветы Расіі, Міністэрства культуры Беларусі, Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

БелТА