На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Свята Мядовага Спасу адзначаць 13–15 жніўня ля Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне

6 жніўня 2020

Ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне 13–15 жніўня адзначаць Мядовы Спас. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.

Адкрые свята міжрэгіянальны велафестываль. Яго ўдзельнікі абмяркуюць перспектывы развіцця велатурызму ў Слаўгарадскім раёне падчас круглага стала, а таксама ажыццявяць велапаход па маршрутах: Блакітная крыніца –в. Крамянка –Блакітная крыніца і Блакітная крыніца –в. Благадаць –в. Дубна –Блакітная крыніца.

На тэрыторыі, прылеглай да Блакітнай крыніцы, разгорнецца выстава-продаж, якая будзе працаваць на працягу трох дзён. Госці свята змогуць набыць тут прадукцыю пчалярства, смачныя пачастункі ад мясцовых сыравараў, вырабы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, харчовыя і прамысловыя тавары. Для дзяцей прывязуць атракцыёны, для дарослых арганізуюць пракат веласіпедаў і байдарак. У тых, хто цікавіцца гісторыяй знакамітага помніка прыроды, будзе магчымасць замовіць тэматычную экскурсію.

Увечары 13 жніўня вернікаў на Блакітнай крыніцы збярэ служба, дзе кожны зможа памаліцца, паспавядацца і папрасіць пра нешта сваё. Раніцай 14 жніўня ля капліцы адбудуцца малебныя спевы з акафістам, Боская літургія, хрэсны ход з асвятленнем вады, мёду, лекавых траў. Пасля ўсім жадаючым прапануюць здзейсніць абрад хрышчэння.

Акрамя рэлігійнага складніка, запланаваная культурная праграма. З нацыянальным каларытам абяцае прайсці VII рэгіянальнае свята-конкурс «Спас–усяму час». У ім прымуць удзел фальклорныя, вакальныя ансамблі Магілёўскай і іншых абласцей. Кампетэнтнае журы вызначыць найлепшых сярод калектываў і індывідуальных выканаўцаў народнай песні. На спецыяльнай пляцоўцы гасцей пазнаёмяць з інфармацыяй пра турыстычныя маршруты, аграсядзібы, мясцовыя фестывалі і святах.

Разыначкай трэцяга дня свята стане экаэтнафестываль «Песні пра крыніцы». Яго ўдзельнікі –вакальныя і інструментальныя калектывы – будуць выконваць кампазіцыі, звязаныя з тэматыкай вады.

«Нягледзячы на тое, што ў сучасным свеце многія традыцыі і святкаванні забытыя або страцілі сваю актуальнасць, свята Мядовага Спасу ў нас любяць і адзначаюць, імкнучыся ўзнавіць тыя традыцыі і абрады, якія прыйшлі ад продкаў, – расказалі ў райвыканкаме. – Штогод да Блакітнай крыніцы па самых сціплых падліках прыязджае да 50 тыс. паломнікаў. Вада тут лічыцца гаючай і з’яўляецца эталонам чысціні. Абрад жа пакланення крыніцы ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі».

На праваслаўнае свята «Макавей», прымеркаванае да Дня памяці сямі пакутнікаў Макавеяў і Мядовага Спасу, які адзначаецца 14 жніўня ля Блакітнай крыніцы, збіраецца асабліва многа людзей не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, іншых краін. Паводле павер’яў, неабходна прайсці праз крыніцу тры разы, набраць гаючай вады і акунуцца ў святой крыніцы. Робіцца гэта для таго, каб ачысціць душу і вылечыць цела ад хвароб.