На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Тэатральныя сустрэчы «Лялькін куФЭр» упершыню пройдуць у Магілёве

31 жніўня 2021

Тэатральныя сустрэчы "Лялькін куФЭр" упершыню пройдуць у Магілёве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным тэатры лялек.

"Тэатральныя сустрэчы пройдуць з 6 па 12 верасня і збяруць на адной пляцоўцы лялечнікаў з Магілёва, Мінска, Гомеля, Маладзечна і Брэста, - адзначылі ва ўстанове культуры. - Праект рэалізуецца ўпершыню і прымеркаваны да юбілейнай даты - адкрыцця 45-га тэатральнага сезона. Мы хочам, каб сустрэчы сталі сапраўдным святам тэатральнага мастацтва, паколькі ў іх правядзенні прымаюць удзел прафесіяналы, якія жывуць сцэнай".

У праграму тэатральных сустрэч увайшлі сем спектакляў. Гэта разнажанравая падборка, разлічаная як на дзіцячую, так і на дарослую аўдыторыю. Паказы пройдуць на сцэне абласнога тэатра лялек, за выключэннем пастаноўкі "Пансіён Belvedere". Яе арганізатары перанясуць у Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

"Адкрыццё мерапрыемства пачнецца ў 17.30 на пляцоўцы перад лялечным тэатрам. Гасцей будуць сустракаць жывыя статуі і музыканты вядомага магілёўскага калектыву Jazz City Band, - расказалі ва ўстанове культуры. - У холе разгорнецца інтэрактыўная выстаўка, прысвечаная тэатральным сустрэчам "Лялькін куФЭр". Тут будуць устаноўлены невялікія "куфэркі" з казачнымі персанажамі ўнутры - лялечнымі героямі спектакляў мінулых гадоў".

Праграму тэатральных сустрэч адкрые спектакль магілёўскага тэатра "Самы маленькі самалёт на свеце", які палюбіўся маленькім гледачам. Арганізатары сустрэч спадзяюцца, што такі фармат спадабаецца і гледачам, і ўдзельнікам. У планах праводзіць сустрэчы штогод і з часам вырасці да ўзроўню рэспубліканскага фестывалю лялечных тэатраў.

БелТА