На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Цэх па вытворчасці паліўных пелет адкрыецца ў Асіповіцкім лясгасе

28 ліпеня 2021

На базе Асіповіцкага доследнага лясгаса ў пачатку жніўня адкрыецца цэх па вытворчасці паліўных пелет. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў галоўны інжынер лесагаспадарчай установы Святаслаў Чамко.

Цяпер на новай вытворчасці вядуцца пусканаладачныя работы. Тут устаноўлена сучаснае літоўскае абсталяванне, якое дасць магчымасць выпускаць 3 т прадукцыі за гадзіну. У цэлым вытворчыя магутнасці аб'екта разлічаны на 20 тыс. т пелет у год. Работа будзе наладжана ў чатыры змены па 3 чалавекі. Усяго ў цэху створана 12 новых рабочых месцаў.

Сыравінай для вырабу пелет стане пілавінне, адходы дрэваапрацоўчай вытворчасці і нізкасортная драўніна. Да гэтага яны рэалізоўваліся насельніцтву і іншым арганізацыям, якія займаюцца перапрацоўкай. Цяпер жа ў поўным аб'ёме будуць выкарыстоўвацца на месцы, у Асіповіцкім лясгасе.

"Новая вытворчасць будзе экспартна арыентаванай: 100 працэнтаў прадукцыі плануецца пастаўляць на знешнія рынкі, - сказаў Святаслаў Чамко. - Пры неабходнасці і наяўнасці попыту пелеты будуць рэалізоўвацца і беларускім прадпрыемствам".

БелТА