На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Турызм у Магілёўскай вобласці ў эпоху каранавіруса

13 мая 2020

Турызм – адна з самых пацярпелых ад пандэміі кавід-19 галін. І ў Беларусі, і ва ўсім свеце. Але ўсё ж людзі задумваюцца аб тым, як пройдзе адпачынак у гэтым годзе, бо жыццё працягваецца.

Паводле апытванняў, 40% патэнцыйных турыстаў у найбліжэйшыя паўгода не збіраюцца нікуды ляцець, а таму, верагодна, нас чакае ўсплёск цікавасці да адпачынку ў родных краях.

Турфірмы Магілёўскай вобласці ў асноўным працуюць з канца сакавіка дыстанцыйна, заявак на туры не прымаюць, а толькі перабраніруюць тое, што было замоўлена раней. Зараз у рэгіёне каля сотні турарганізацый: іх паслугамі летась скарысталася больш за 120 тысяч чалавек. Амаль палова кліентаў – 55 тысяч – выехала адпачываць за мяжу. Ці выжывуць усе турфірмы на ўнутраным турызме – пакажа час.

На Магілёўшчыне сёння працуе больш за дзве сотні аб’ектаў аграэкатурызму. За год там пабывала больш за 50 тысяч чалавек, 9 з 10 гасцей – беларусы. Гаспадары сядзіб спадзяюцца, што іх пастаянныя госці з Расіі ўсё ж даедуць да нашых краёў.