На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Творчыя сем’і жыхароў Магілёўшчыны могуць прыняць удзел у конкурсе «Я б у ратавальнікі пайшоў»

18 мая 2020

Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС і абласны камітэт ГА «БРСМ» пры падтрымцы рэгіянальнага савета ГА «БРПА», філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці, рэгіянальнай аргструктуры РДГА «БДПА» запускаюць конкурс «Я б у ратавальнікі пайшоў!». Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі.

Як расказалі суразмоўцы, па ўмовах спаборніцтва удзельнікам прапануецца з падручных сродкаў і непрыдатнага матэрыялу вырабіць касцюм выратавальніка або рэканструяваць пад пажарны аўтамабіль дзіцячую каляску, ровар або педальны аўтамабіль. Затым фота- ці відэапрэзентацыю з адлюстраванымі шэдэўрамі неабходна выслаць на электронны адрас https://mogilev.mchs.gov.by/rayonnye-otdely-mchs / да 22 мая.

Журы вызначыць пераможцаў ў трох узроставых катэгорыях (ад 2 да 5 гадоў; ад 6 да 11 гадоў; ад 12 да 17 гадоў).