На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Тыдзень занятасці насельніцтва стартаваў у Магілёве

19 лютага 2020

У Магілёве стартаваў Тыдзень занятасці насельніцтва. На ім прадстаўлена каля 1,5 тысяч прапаноў ад прадпрыемстваў горада. Наведаць бясплатныя кансультацыі змогуць не толькі магілёўцы, але і жыхары вобласці. Кірмашы вакансій будуць працаваць штодзённа з 11.00 да 12.00 па вуліцы Касманаўтаў, д. 17. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела садзеяння ў працаўладкаванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Вольга Круглікава.

Жыхароў рэгіёна, якія знаходзяцца ў пошуку працы, арганізатары запрашаюць 17–18 лютага. На месцы можна будзе азнаёміцца з шэрагам вакансій, якія маюць бонус у выглядзе прадастаўлення жылля.

Паводле слоў суразмоўніцы, тэматычныя кірмашы вакансій запланаваны на 19–21 лютага. Так, 19 лютага ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне чакаюць людзей, якія гатовыя прайсці перанавучанне і атрымаць новую прафесію пад гарантыю наступнага працаўладкавання. Тэрміны навучання не працяглыя: як правіла, да 3 месяцаў, за выключэннем падрыхтоўкі кіроўцаў тралейбусаў. Форма навучання –дзённая з праходжаннем вытворчай практыкі на прадпрыемствах. У чацвер, 20 лютага, мерапрыемства пройдзе для беспрацоўных грамадзян, якія маюць групу інваліднасці. А ў пятніцу, 21 лютага, з патэнцыяльнымі наймальнікамі змогуць сустрэцца людзі ва ўзросце 50+.

Працоўныя месцы, што будуць прапанаваныя на разгляд, – гэта ў асноўным спецыяльнасці, у якіх наймальнікі маюць найбольшую патрэбу. Заяўлены месячны заробак на прапанаваных пасадах – ад Br450 да Br1200.