На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Асіповічах на стадыёне «Лакаматыў» адкрылі новую спартпляцоўку

13 лістапада 2020

Жыхары горада ўжо паспелі прывыкнуць, што ў апошнія некалькі месяцаў Асіповічы пастаянна абнаўляюцца, рэгулярна з’яўляюцца новыя аб’екты, нешта змяняецца і пераўтвараецца. Не засталіся ў баку ад «добраўпарадкавальных» павеваў і мясцовыя спартсмены.

Каля года таму пачаліся абмеркаванні таго, што ж будзе з «Лакаматывам». Спартыўны аб’ект знаходзіцца практычна ў цэнтры горада, аднак яго інфраструктура пакідала жадаць лепшага. Але, нягледзячы на некаторую неўладкаванасць, наведвальнікі там усё ж з’яўляліся. Аднак, каб надаць аб’екту належны ўзровень, неабходна было правесці пэўныя будаўніча-рэстаўрацыйныя работы.

Ужо ў пачатку цёплага сезона-2020 яны і пачаліся. Першым падвергнулася рэканструкцыі футбольнае поле: там правялі хімпраполку, рэкультывацыю, фрэзаванне, падрыхтоўку і закладку верхняга пласта глебы і ў завяршэнне пасеялі спецыяльны спартыўны газон. У поўным жа аб’ёме работы на полі завершацца толькі вясной наступнага года: працэс гэты няхуткі.

Змянілі і глухую бетонную агароджу на больш сучасную з высокай ступенню святлопранікальнасці. Таксама летам каля поля з’явіліся новыя трыбуны гледачоў на 124 чалавекі.

На жаль, пазбавіўся стадыён адной са сваіх «фішак» – пляцоўкі для гульні ў гарадкі. Аднак яе не знішчылі незваротна! Па дамоўленасці з аматарамі гэтай гульні і нават пад іх непасрэдным кантролем гульнявая зона пераехала на стадыён «Алімпіец».

Асаблівую ўвагу надалі ўзвядзенню новай спартыўнай пляцоўкі на месцы баскетбольнага поля. Памер спартыўнага збудавання – 40х20 метраў. Дарэчы, пляцоўка атрымалася ўніверсальная: цяпер там можна гуляць у баскетбол, міні-футбол і валейбол. Спецыяльнае пакрыццё з гумовай крошкі не баіцца ўздзеяння ападкаў, пылу і сонца, устойлівае да пашкоджанняў і дэфармацыі, а таксама траўмабяспечнае і экалагічнае.

Літаральна ў гэтую пятніцу на «Лакаматыве» правялі цырымонію ўрачыстага адкрыцця стадыёна ў цэлым і новага шматфункцыянальнага аб’екта ў прыватнасці. Сярод ганаровых гасцей – старшыня Асіповіцкага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі і начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі спартыўных арганізацый, спартсмены-аматары і жыхары Асіпоўшчыны. Канстанцін Аляксандравіч і Сяргей Валянцінавіч звярнуліся да прысутных з прывітаннямі і віншаваннямі, а ад усіх спартсменаў падзяку выказаў дырэктар мясцовай дзіцяча-юнацкай спартшколы Аляксандр Смалякоў. Апошняму ўручылі гульнявыя мячы і сертыфікат на Br2 тыс. для набыцця спартыўнага інвентару і абсталявання.