На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Бабруйску на галоўны купал храма Аляксандра Неўскага ўсталявалі крыж

8 верасня 2020

У горадзе на Бярэзіне ўстанавілі крыж на галоўны купал храма Святога Дабравернага Вялікага князя Аляксандра Неўскага. Гэта ўрачыстае падзея, таму што крыж – прыгажосць царкоўная і для кожнага праваслаўнага чалавека з’яўляецца сімвалам жыцця вечнага. Узначаліў святую імшу сакратар Бабруйскай епархіі пратаіерэй Сергій Каровінскі.

Крыж зроблены з нержавейнай сталі, пакрыты нітрыдам тытана і дасягае ў даўжыню каля 2,5 метраў. Яго вырабіла бабруйскае прадпрыемства ЗАТ «Легпрамразвіццё».

Храм Аляксандра Неўскага, падмурак якога раскапалі на тэрыторыі гістарычнай Бабруйскай крэпасці, быў асвечаны ў 1827 годзе. Аднак жыццё святога збудавання аказалася нядоўгім: у 1934 годзе яго ўзарвалі.

Кіраўнік будаўнічых работ Ігар Жарко расказаў, што будаўніцтва вядзецца на тым жа месцы, дзе храм стаяў раней. Зараз рабочыя займаюцца аздабленнем, праводзяцца дахавыя работы і работы па вентыляцыі, гідраізаляцыі. Наперадзе – правядзенне камунікацый і ўстаноўка сістэмы ацяплення. Прылеглую тэрыторыю таксама прывядуць у парадак: разаб’юць дарожкі, высадзяць зеляніну, установяць дэкаратыўную загарадзь і лавачкі.

Плануецца, што храм адкрые свае дзверы для прыхаджан праз год.