На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–май 2020 года паступіла Br522 млн.

30 чэрвеня 2020

У кансалідаваны бюджэт рэгіёна за студзень–май 2020 года паступіла Br522 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br202,9 млн. (38,9%), падатку на дабаўленую вартасць – Br106,3 млн. (20,4%), акцызаў – Br32,3 млн. (6,2%), падатку на нерухомасць – Br17,1 млн. (3,3%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br28,3 млн. (5,4%), зямельнага падатку – Br14,1 млн. (2,7%).

Фарміраванне бюджэту Магілёўскай вобласці забяспечвала 419,9 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 15,7 тыс. арганізацый, 25,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, 378,9 тыс. фізічных асоб.

Ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі паступіла Br317,5 млн, на іх долю прыпадала 60,8% фінансавых уліванняў.

Арганізацыі недзяржаўнага сектара заплацілі Br163,6 млн. рублёў (31,3%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br23,9 млн. (4,6%), фізічныя асобы – Br17 млн. (3,3%).

У дзясятку лідараў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ЗАТ «Бабруйскі бровар», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», РУП «Магілёўаблгаз», СТАА «Аазіс Груп», ТАА «Кронахем». Удзельная вага іх плацяжоў склала 20% агульных паступленняў у бюджэт рэгіёна.