На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Магілёўскай вобласці ўжо можна збіраць брусніцы

18 жніўня 2020

Рашэннем аблвыканкама зацверджаны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніц і журавін. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

На Магілёўшчыне збіраць брусніцы можна з 12 жніўня. Сезон збору журавін пачнецца пазней – з 2 верасня.

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што нарыхтоўка і збор дзікарослых ягад ажыццяўляюцца на любых участках ляснога фонду, за выключэннем тых, дзе гэты від лесакарыстання забаронены або абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

Пры зборы ягад забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні (саўкі, грабянцы і таму падобнае), якія наносяць пашкоджанні зараснікам ягаднікаў і зніжаюць ураджай ягад у наступныя гады.

У выпадку парушэння гэтых патрабаванняў прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь.