На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Слаўгарадзе пачалі будаваць новы дзіцячы сад

24 сакавіка 2020

Будаўніцтва новага дзіцячага садка пачалі ў Слаўгарадзе, паведаміла старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.

У раёне вуліцы Калініна пачалі ўзводзіць дзіцячы сад, ужо заліваюць падмурак. Установу дашкольнай адукацыі, разлічаную на 75 дзяцей, плануецца адкрыць ужо ў гэтым годзе. Вуліца Калініна ў Слаўгарадзе знаходзіцца ў мікрараёне шматкватэрных жылых дамоў. Тут пражывае вялікая колькасць маладых сем’яў, ёсць і шматдзетныя. Для развіцця мікрараёна і для зручнасці яго жыхароў неабходны дзіцячы садок, адзначыла яна.

«У новым мікрараёне ўжо атрымала жыллё 96 шматдзетных і 68 маладых сем’яў, 8 дзяцей-сірот. Нядаўна пабудавалі 32-кватэрны жылы дом, у якім ёсць кватэры і для маладых спецыялістаў. Акрамя жылля, мы павінны даць гараджанам развітую і даступную інфраструктуру. І пачаць гэтую працу было вырашана з будаўніцтва дашкольнай установы адукацыі», – расказала Святлана Язерская і дадала, што ў мікрараёне пражывае 206 дзяцей ва ўзросце ад 0 да 6 гадоў. З іх 130 дзяцей наведвае дзіцячыя сады горада. 7 дзяцей падвозяць транспартам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў Папоўскі яслі-сад.

Зараз у горадзе працуе 3 установы дашкольнай адукацыі, разлічаныя на 445 месцаў.