На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Вырошчванню маладняку ў Магілёўскім раёне надаюць асаблівую ўвагу

15 красавіка 2020

Жывёлаводы Прыдняпроўскага краю нарошчваюць пагалоўе жывёлы, а аб’ёмы малака сёлета плануюць павялічыць на 10 працэнтаў.

Вырошчванню маладняку ў ААТ «Кадзіна» Магілёўскага раёна надаюць асаблівую ўвагу. З гэтай мэтай тут пабудавалі два прафілакторыі, разлічаныя на 300 галоў. За два гады ў гаспадарцы не страцілі ніводнага цяляці. Захаванасць жывёлы складае 100 працэнтаў. У дапамогу жывёлаводам сёння і інавацыі, і вопыт мудрых настаўнікаў. Калі пашпарт жывёлы ў камп’ютары, яе жыццё як на далоні.

На ферме жывёла расфарміравана па секцыях. Гэта дае магчымасць больш старанна падыходзіць да рацыёну кармлення ў розныя перыяды жыцця жывёлы. Тонкасці малочнай справы даюць відавочны вынік. За апошнія 6 гадоў прадпрыемства дадае ў год парадку 10–15 працэнтаў да аб’ёму малака. Ільвіная доля рэалізуецца гатункам экстра.

Натуральна, чым больш малака і лепшая яго якасць, тым вышэйшыя даходы ўсіх работнікаў гаспадаркі. І перш за ўсё аператараў машыннага даення, ад якіх залежыць канчатковы вынік.

Каб цяляты давалі прыбаўленні, а каровы больш малака, жывёлаводы вобласці пераглядаюць тэхналагічную схему догляду жывёлы і думаюць, што яшчэ можна зрабіць, каб праца малочнай галіны стала больш эфектыўнай. У гаспадарцы «Цішоўка», напрыклад, купілі кухонны камбайн для кароў. Разумная тэхнікаробіць корм пажыўным і карысным.

Поспех малочнай справы – гэта, безумоўна, тэхналогія. Але яна без рук людзей – проста спіс правілаў.