На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Выстава майстра пейзажа Паўла Дзімітрыядзі адкрыецца ў Магілёве

29 кастрычніка 2021

Персанальная выстава пейзажыста і аўтара герба Магілёўскай вобласці Паўла Дзімітрыядзі адкрыецца сёння ў абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

"Персанальная выстава Паўла Дзімітрыядзі "Ад роднай зямлі, з роднай крыніцы" прымеркавана да 60-гадовага юбілею мастака, - адзначылі ў музеі. - У экспазіцыю ўвойдзе каля 30 твораў, створаных у розныя перыяды творчасці майстра. Работы выкананы ў розных жанрах і тэхніках, якія раскрываюць творчую індывідуальнасць аўтара, наглядна дэманструючы яго прафесіяналізм і высокую культуру жывапіса".

Выстава стала своеасаблівым вынікам шматгадовай і карпатлівай працы жывапісца. Большая частка прадстаўленых на ёй твораў адлюстроўвае непаўторную прыгажосць беларускай прыроды. Аднак тут можна ўбачыць і паўднёвыя марскія пейзажы: майстар мае грэчаскія карані і каларытныя замежныя ландшафты таксама не пакідаюць яго абыякавым. "Павел Дзімітрыядзі піша карціны, напоўненыя асаблівым натхненнем і сапраўднай светлай любоўю да роднай зямлі, - расказалі ў музеі. - Пейзажы для мастака ўжо даўно сталі мікракосмам і сувяззю з духоўным светам, выражэннем сваёй філасофіі і стаўлення да жыцця".

Павел Дзімітрыядзі з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх пленэраў, якія ў розны чачс праводзіліся як у Беларусі, так і за яе межамі.

БелТА