На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Выстава рэпрадукцый Мікалая Рэрыха адкрылася ў Бабруйскім гісторыка-краязнаўчым музеі

2 лістапада 2021

Выстава рэпрадукцый рускага мастака, вучонага і археолага Мікалая Рэрыха адкрылася 1 лістапада ў Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. У праекце пад назвай "Святая Русь" прадстаўлена каля 40 твораў майстра, расказала карэспрандэнту БЕЛТА дырэктар установы культуры Вольга Гарбунова.

"Рэпрадукцыі, а таксама фота- і відэаматэрыялы аб жыцці мастака на бязвыплатнай аснове нам прадаставіў музей Рэрыха ў Новасібірску, - расказала Вольга Гарбунова. - Гэта наш першы вопыт супрацоўніцтва з расійскай установай культуры. Выставу змогуць убачыць жыхары і госці Бабруйскага раёна, а для выхаванцаў раённай школы мастацтваў будуць арганізаваны тэматычныя ўрокі па жыцці і творчасці мастака".

Мікалай Рэрых пакінуў пасля сябе больш за 7 тыс. духоўна змястоўных твораў непаўторнай прыгажосці. Яго карціны адлюстроўваюць асаблівае ўспрыманне свету, заснаванае на перакананнях мастака ў адзінстве чалавека і прыроды, рэальнасці вобразаў духоўнага свету. Аўтар знаходзіў натхненне ў старадаўніх легендах, казках, народных паданнях, а таксама ў рэлігійнай філасофіі. "Кожная з яго карцін напоўнена патрыятызмам, любоўю да роднай зямлі і яе самабытнай прыроды", - падкрэсліла Вольга Гарбунова.

Выстава будзе праходзіць да 15 снежня.

БелТА