На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Выставу адной карціны прэзентуюць у Магілёве 18 мая

15 мая 2020

Штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе 18 мая ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава ў анлайн-фармаце, паведаміла намеснік дырэктара ўстановы культуры Карына Валабуева.

«У гэты дзень на сайце музея і ў сацыяльных сетках адбудзецца віртуальнае адкрыццё залы адной карціны, – расказала суразмоўца. – Інтэрнэт-карыстальнікам будзе прадстаўлена праца філасофскага характару вядомага беларускага мастака. Яна дае нам магчымасць адцягнуцца ад паўсядзённых рэалій, пагрузіцца ў свой унутраны свет і паразважаць на агульначалавечыя тэмы. Імя мастака і назва карціны для нашых гледачоў пакуль застаюцца ў таямніцы».

Ужо з 20 мая пабываць на выставе адной карціны зможа кожны жадаючы. Карціну размесцяць ў Камернай зале, у якой падчас экспанавання загучыць ненадакучлівая музыка, будзе прадстаўлены тэматычны відэашэраг. «Такі падыход да экспанавання працы здзівіць кожнага і стане для наведвальнікаў своеасаблівай арт-тэрапіяй», – запэўніла Карына Валабуева.

Абласны мастацкі музей пастаянна прапануе новыя формы працы з аўдыторыяй. На сайце ўстановы культуры сталі выходзіць анлайн-экскурсіі: «Невядомы Масленікаў», «Паэзія нацюрморта», «Фрагмент Фрэскі «Праабражэнне Гасподняе»», «Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым» да 75-годдзя з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, магілёўскі музей сумесна з Курскай дзяржаўнай карціннай галерэяй імя А. А. Дэйнекі прыняў удзел у стварэнні віртуальнай выставы «Была вайна».