У Магілёўскай вобласці прадаўжаюць сваю работу школьныя кірмашы. Тут можна цалкам сабраць дзіця да новага навучальнага года: асартымент тавараў максімальна шырокі - ад ручкі і лінейкі да вучнёўскай формы і зменнага абутку. У рознічным гандлі вобласці для навучэнцаў прадстаўлена больш за 150 мадэлей адзення дзелавога стылю, звыш 100 - рукзакоў і ранцаў, каля 80 - школьнага абутку.