На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

З 15 па 17 ліпеня Бабруйск прыме культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок ды Алімпу»

15 ліпеня 2021

З 15 па 17 ліпеня культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок ды Алімпу» адбудзецца ў Бабруйску. Яркае і папулярнае свята ўжо прымалі ў Лідзе, Оршы, Кобрыне, Мазыры. Маштабны фестываль пакінуў шмат станоўчых эмоцый у жыхароў гэтых рэгіёнаў.

Фестываль у Бабруйску адкрыецца 15 ліпеня экскурсіяй і праграмай гісторыка-культурнай спадчыны. У гэты дзень у адным з самых атмасферных месцаў горада, «Яўрэйскім дворыку», адбудзецца круглы стол «Бабруйск. Традыцыі і сучаснасць» (13.00).

З працамі беларускіх мастакоў можна будзе пазнаёміцца падчас працы мастацкай выставы «Кола часу» і выставы дзіцячага малюнка (17.30, мастацкі музей вул. М. Горкага, 28). На лекцыі-прэзентацыі «Сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва» (18.00) эксперты падрабязна раскажуць аб напрамках у гэтай галіне.

У другі дзень фестывалю, 16 ліпеня, адбудуцца семінары па прасоўванні творчых і інавацыйных праектаў (11.00, абласны тэатр драмы і камедыі, вул. Сацыялістычная, 105) і культурна-эканамічная праграма «Капітал месца» (14.30, БабруйскАграмаш, вул. Шынная, 15). Яе ўдзельнікі абмяркуюць распрацоўку і прасоўванне нацыянальных і рэгіянальных брэндаў.

Падрабязна аб алімпійскім руху можна будзе даведацца на семінары беларускай алімпійскай акадэміі (СШ № 34, 15.00). Увечары ў абласным тэатры драмы і камедыі імяВ. І. Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца ўнікальны канцэрт арганнай музыкі Валерыя Шмата «Мой крок да Алімпу» (19.00).

Цэнтральным мерапрыемствам фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» 17 ліпеня стане спартыўная пляцоўка (13.00) каля сямітысячнай «Бабруйск-Арэны», якая даўно спадабалася гараджанам і з’яўляецца папулярным месцам правядзення розных мерапрыемстваў.

Кожны жадаючы можа прыняць удзел у спаборніцтвах і спартыўных конкурсах, праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстава-продаж «Беларускія брэнды».

У заключны дзень фестывалю на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы таксама вызначаць найлепшых маладых выканаўцаў у вакальным конкурсе. Пераможцы атрымаюць не толькі дыпломы і прызы, але і магчымасць далейшага творчага развіцця. У гэты дзень на сцэне фэсту таксама ўзнагародзяць найлепшых юных мастакоў рэгіёна.

Фестывальная праграма ў Бабруйску завершыцца 17 ліпеня вячэрнім канцэртам (19.00) з удзелам папулярных артыстаў: «Арт-група «Беларусы», Жанэт, Валерый Шмат, Гюнеш, Зіна Купрыяновіч, Вікторыя Алешка, гурт «Jazz City Band», група «Байсіці», Аляксандр Варанішча, група «Дразды». Пад заслону свята гледачоў чакае маляўнічы феерверк.

Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі» ў 2021 годзе пройдзе таксама ў Салігорску (22–24 ліпеня). Фінальным акордам стане маштабнае свята, якое плануецца правесці ў канцы жніўня ў Мінску.

Даведачна:

«Вытокі» («VYTOKI») – беларускі брэнд, які знаёміць з нацыянальнай беларускай культурай, гісторыяй і традыцыямі, спартыўнымі дасягненнямі рэгіёна.

Асноўныя задачы праекта «Вытокі»– стварэнне сацыяльна-адукацыйнай прасторы, якая аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў; прасоўванне рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

Арганізатарамі фестывалю «Вытокі» з’яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ТАА «АртХаас» і ТАА«БелБрэндАўдыт».

Уваход на ўсе фестывальныя мерапрыемствыбясплатны.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт