На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці

19 жніўня 2020

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Наведваць лес часова забаронена ў Бабруйскім, Асіповіцкім, Горацкім, Дрыбінскім і Кіраўскім раёнах.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забаронаў–арганізаваць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне без прычынення шкоды цягне, згодна з арт. 15.29 КаАП, папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь (1 БВ – Br27).