На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў шасці раёнах Магілёўскай вобласці

23 чэрвеня 2021

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў шасці раёнах нашай вобласці: Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі.

Сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад найменшай іскры. Пры гэтым асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта пакутуе асабістая маёмасць насельніцтва, адзначылі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Згодна з заканадаўствам, парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках ці забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, а што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, – ад 25 да 50 базавых велічынь.

Таксама ў ведамстве звярнулі ўвагу, што на іх сайце размешчана інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт