На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 86 раёнах Беларусі

25 ліпеня 2024

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 86 раёнах краіны. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Паводле даных на 8.00, абмежаванні закранулі ўсе раёны Мінскай і Гомельскай абласцей. Акрамя таго, абмежаванні ўведзены ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Мёрскім, Аршанскім, Полацкім, Расонскім, Сенненскім, Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці, а таксама ў Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці. Абмежаванні закранаюць таксама Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Горацкі, Дрыбінскі, Кіраўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Асіповіцкі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны Магілёўскай вобласці.

Абмежаванні ўведзены ў сувязі з усталяваннем трэцяга класа пажаранебяспекі. Гэта азначае, што лес даступны толькі для пешых прагулак, заязджаць у яго нельга.

На працягу дня сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.

БелТА