На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Азімую свірэпіцу ў Беларусі ўбралі на 62,7 працэнта плошчаў

21 ліпеня 2022

Азімую свірэпіцу ў Беларусі ўбралі на 62,7 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 20 ліпеня, азімага ячменю ўбрана 47,4 тыс. га (79,5 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 247 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 52,1 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 28,9 тыс. т га (9,36 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 60,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 21 ц/га. Азімай свірэпіцы на зерне ўбрана 7,51 тыс. га, або 62,7 працэнта ад плана.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 59,2 тыс. га, што складае 2,77 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 5,63 працэнта плошчаў ад плана (19,5 тыс. га), Гомельскай вобласці - 1,75 працэнта плошчаў (6,08 тыс. га), Гродзенскай - 4,04 працэнта (12,3 тыс. га), Мінскай - 4,1 працэнта (18,4 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 286,1 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 48,3 ц/га.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 516,1 тыс. га (50,6 працэнта ад плана). Нарыхтавана 527,6 тыс. т сена (55,2 працэнта ад плана), 10 млн 308,3 тыс. т сенажу (76,8 працэнта) і 272,8 тыс. т сіласу (1,43 працэнта). Усяго нарыхтавана 3 млн 224,6 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 33,8 працэнта ад плана.

БелТА