На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 82 працэнтах плошчаў

5 кастрычніка 2021

Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 82 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Паводле даных на раніцу 4 кастрычніка, пасеяна 1,19 млн га азімых збожжавых пры плане 1,456 млн га. У Мінскай вобласці пасеяна 286,6 тыс. га (83 працэнты), у Брэсцкай - 217 тыс. га (92 працэнты), у Віцебскай - 178,6 тыс. га (77 працэнтаў), у Гродзенскай - 164,5 тыс. га (83,5 працэнта), у Гомельскай - 161,2 тыс. га (68 працэнтаў), у Магілёўскай - 182,1 тыс. га (86,5 працэнта).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,13 млн га (90,3 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,523 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш як 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш як 1,2 млн т, Гродзенская - больш як 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 862,1 тыс. т, Гомельскай - 824,2 тыс. т, Віцебскай - 786,5 тыс. т.

БелТА