Індустрыяльна-інвестыцыйны інавацыйны парк сфарміруюць прадпрыемствы Рэспублікі Башкортастан (РФ) і Беларусі. Аб гэтым журналістам на палях ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску паведаміў кіраўнік Рэспублікі Башкортастан Радзій Хабіраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер мы працуем з шэрагам беларускіх прадпрыемстваў, фарміруем індустрыяльна-інвестыцыйны інавацыйны парк. Башкірска-беларускі парк", - сказаў ён.
Інтарэс да ўдзелу ў праекце праявілі ўжо тры буйныя беларускія прадпрыемствы, падкрэсліў Радзій Хабіраў.
"Гэта вялікая тэрыторыя, мы гэту тэрыторыю заводзім пад статус асаблівай эканамічнай зоны. Таму мы знаходзімся ў моманце фарміравання яшчэ адной такой добрай кропкі росту", - рэзюмаваў кіраўнік Рэспублікі Башкортастан.