Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях ААН у Нью-Ёрку сустрэўся з кіраўніком МЗС Егіпта Самехам Шукры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Абмеркаваны шляхі рэнавацыі двухбаковых адносін і ход рэалізацыі дамоўленасцей, раней дасягнутых на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
У бліжэйшы час бакі адновяць работу камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а затым правядуць першае пасяджэнне Камісіі высокага ўзроўню пад старшынствам міністраў замежных спраў.