На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь можа падключыцца да Сістэмы хуткіх плацяжоў у сярэдзіне 2022 года

15 красавіка 2021

Пераводы ў Беларусь па нумары тэлефона праз распрацаваную Банкам Расіі Сістэму хуткіх плацяжоў (СХП) будуць даступны з сярэдзіны 2022 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на дэпартамент нацыянальнай плацежнай сістэмы ЦБ РФ.

"Многія краіны на прасторы ЕАЭС гэтак жа, як і мы, працуюць над развіццём сістэм хуткіх плацяжоў, а нехта толькі плануе запускаць гэтыя сістэмы. Мы ўжо на цяперашнім этапе прапрацоўваем магчымасці ўзаемадзеяння. На сённяшні дзень адна з бліжэйшых краін, з кім мы ажыццяўляем узаемадзеянне, - гэта Беларусь. Я думаю, што ў сярэдзіне 2022 года такая магчымасць у нашых грамадзян з'явіцца", - паведаміла дырэктар дэпартамента Ала Бакіна.

Акрамя інтэграцыі СХП, рэгулятар працуе над магчымасцю ажыццяўлення картачных пераводаў у Беларусь. "Другі спосаб - перавод з карткі на картку таксама ў нас запланаваны да канца 2022 года", - паведаміла яна.

Сістэма хуткіх плацяжоў - сэрвіс, які дазваляе фізічным асобам імгненна пераводзіць грошы па нумары мабільнага тэлефона сабе або іншым асобам незалежна ад таго, у якім банку адкрыты рахункі адпраўшчыка або атрымальніка сродкаў. Для гэтага неабходна, каб гэтыя банкі былі падключаны да сістэмы. Да СХП падключаны больш за 200 банкаў.

Акрамя таго, у рамках СХП прадугледжана магчымасць аплаты тавараў і паслуг пры дапамозе QR-кода ў магазінах. Камісія для гандлёвых кропак пры гэтым будзе істотна ніжэйшая, чым за картачны эквайрынг. Напрыклад, на тавары штодзённага попыту, медыцынскія і адукацыйныя паслугі тарыф устаноўлены на ўзроўні 0,4 працэнта, для астатніх - 0,7 працэнта.

БелТА