На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь у студзені-кастрычніку павялічыла экспарт тавараў і паслуг да $39,5 млрд

13 снежня 2021

Беларусь у студзені - кастрычніку 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32 працэнты да $39,472 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за 10 месяцаў склаў $75,722 млрд, што на 30,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $36,25 млрд (рост на 29,1 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $3,222 млрд (у студзені - кастрычніку 2020-га сальда таксама было дадатным - $1,83 млрд).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 33,5 працэнта да $62,749 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 36,3 працэнта да $31,127 млрд, імпарт - на 30,8 працэнта да $31,622 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $495 млн (у студзені - кастрычніку 2020 года яно таксама было адмоўным і складала $1,334 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 18,4 працэнта да $12,972 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 18,2 працэнта да $8,345 млрд, імпарт - на 18,7 працэнта да $4,627 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $3,717 млрд (у студзені - кастрычніку 2020 года дадатнае сальда складала $3,165 млрд).

БелТА