На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь у жніўні закупіць 1,21 млн т расійскай нафты

6 жніўня 2020

Беларусь у жніўні закупіць 1,21 млн т расійскай нафты, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жнівеньскія патрэбнасці беларускіх НПЗ вызначаны ў аб'ёме 1,37 млн т нафты. Расійскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку 1,21 млн т, з якіх 77 тыс. т будзе пастаўлена чыгуначным транспартам, астатняе - па нафтаправодзе", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Акрамя таго, запланаваны дзве танкерныя пастаўкі азербайджанскай і амерыканскай нафты агульным аб'ёмам 160 тыс. т. У жніўні пачынаецца планавы рамонт на шэрагу аб'ектаў Наваполацкага НПЗ, таму асноўны аб'ём перапрацоўкі прыпадзе на Мазырскі НПЗ, дзе такія работы ўжо завершаны. "Учора вечарам танкер з азербайджанскай нафтай прыбыў у порт "Паўднёвы" і стаў пад разгрузку", - дадаў прэс-сакратар.