На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларускія аграрыі нарыхтавалі 49 тыс. т сена

14 чэрвеня 2022

Беларускія аграрыі нарыхтавалі 49 тыс. т сена, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 чэрвеня, у цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 693,5 тыс. га плошчаў, што складае 52,2 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 82,1 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 17,7 працэнта, Гомельскай - 49,9 працэнта, Гродзенскай - 52,7 працэнта, Мінскай - 61,5 працэнта, а ў Магілёўскай - 40,5 працэнта.

Травы ўбраны з 566,7 тыс. га, што складае 81,7 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 49 тыс. т сена (5,13 працэнта да плана), 3335,5 тыс. т сенажу (24,8 працэнта) і 216,8 тыс. т сіласу (1,14 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 10,51 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т ( у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.

БелТА