На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларускія здраўніцы за паўгоддзе наведалі госці больш як з 70 краін свету

17 кастрычніка 2023

Беларускія здраўніцы за паўгоддзе наведалі госці больш як з 70 краін свету, паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у час круглага стала ў БЕЛТА.

"Па замежных грамадзянах прадаўжаем бачыць павышаны попыт, значная дынаміка як у колькасным выражэнні, так і фінансавым. Сярод замежных грамадзян у нас пераважаюць па-ранейшаму грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Але наогул за першае паўгоддзе грамадзяне больш як 70 краін свету наведалі нашы здраўніцы. Рост экспарту (лячэбна-аздараўленчых. - Заўвага БЕЛТА) паслуг у 1,5 раза - Br124 млн", - сказаў Аляксандр Цай.

Колькасць замежных грамадзян у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года павялічылася на 23 працэнты.

Санаторна-курортныя арганізацыі Беларусі актыўна ўзаемадзейнічаюць з аб'ектамі турыстычнай дзейнасці, што прываблівае грамадзян з далёкага замежжа, звярнуў увагу намеснік дырэктара цэнтра.

Паводле яго слоў, медыцынскі складнік дзейнасці санаторыяў можна назваць брэндам. Вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню і ўкамплектаванасці штатаў медыцынскімі работнікамі. Як адзначыў Аляксандр Цай, штаты ўкамплектаваны ў поўным аб'ёме, супрацоўнікі пастаянна павышаюць кваліфікацыю. Праграмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення распрацоўвае высокакваліфікаваны медыцынскі персанал.

Развіццё сістэмы прадаўжаецца дзякуючы намаганням усіх зацікаўленых, у першую чаргу ўласнікаў санаторна-курортных арганізацый, адзначыў намеснік дырэктара цэнтра.