На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Больш за 367 тыс. гледачоў Беларусі паглядзелі ваенна-гістарычную драму "Час вярнуцца"

25 чэрвеня 2024

Больш за 367 тыс. гледачоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі паглядзелі беларускую ваенна-гістарычную драму "Час вярнуцца". Такія папярэднія вынікі пракату карціны з 2 мая па 16 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.

"Гэта самы высокі вынік пракату беларускіх фільмаў апошніх гадоў, - адзначылі ў міністэрстве. - Наш глядач выбірае сваё кіно. Няпростае, але сумленнае і патрыятычнае".

Пракат фільма прадаўжаецца, а цікавасць гледачоў да фільма аб вызаленні Беларусі не слабее.

Як паведамлялася, карціна "Час вярнуцца" адлюстроўвае подзвіг беларускага і савецкага народа з час Вялікай Айчыннай вайны. Сюжэт ваенна-гістарычнай драмы заснаваны на рэальных падзеях і расказвае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі шлях у тыл ворага праз непраходнае балота. Дзякуючы звесткам партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога, якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі "Баграціён".

БелТА