На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Даходы ад тэхнічных рашэнняў беларускай касмічнай сістэмы на $27 млн перасягнулі затраты на яе стварэнне

24 ліпеня 2020

Даходы ад тэхнічных рашэнняў Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі больш як на $27 млн перасягнулі затраты на яе стварэнне і эксплуатацыю, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

12 ліпеня споўнілася восем гадоў, як Беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі працуе на калязямной арбіце. "Даходы беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый ад выкарыстання тэхнічных рашэнняў, распрацаваных пры стварэнні Беларускай касмічнай сістэмы ДЗЗ, ацэненыя па стандартнай методыцы эфектыўнасці доследна-канструктарскіх работ, па стане на чэрвень 2020 года перасягнулі затраты на яе стварэнне і эксплуатацыю больш як на $27 млн", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Беларуская касмічная сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі стымулявала развіццё ў краіне многіх сумежных галін. На новы тэхнічны і тэхналагічны ўзровень выйшлі распрацоўкі і прадукцыя оптыка-электроннага машынабудавання (ААТ "Пеленг"), мікраэлектронных камплектуючых (ААТ "Інтэграл"), праграмнага забеспячэння, матэрыялаў, камплектуючых устройстваў для касмічных сістэм (Нацыянальная акадэмія навук).

Беларускія касмічныя здымкі выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці больш за 20 прадпрыемстваў і арганізацый 11 рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання краіны. Інфармацыя з БКА ў Беларусі выкарыстоўваецца для забеспячэння нацыянальнай бяспекі, маніторынгу надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, вывучэння стану і прагнозу развіцця прыродных ландшафтаў, сельскай гаспадаркі, вядзення дзяржаўнага зямельнага кадастру, праектавання, рэканструкцыі і будаўніцтва дарог. "Касмічныя здымкі складаюць аснову для стварэння тапаграфічных і навігацыйных карт, шырока прымяняюцца ў геолагаразведцы і аэракасмічнай адукацыі. Можна сказаць, што для многіх інфармацыйных тэхналогій касмічныя даныя з'яўляюцца базай", - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН.

"Касмічныя здымкі з Беларускага касмічнага апарата запатрабаваны ў замежных спажыўцоў. Найбольш плённа супрацоўніцтва развіваецца з Расіяй і Казахстанам", - дадаў Уладзімір Гусакоў.

Рашэнне аб стварэнні ўласнага касмічнага апарата і на яго аснове Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі было прынята кіраўніком дзяржавы ў 2003 годзе. БКА паспяхова выведзены на арбіту 12 ліпеня 2012 года з касмадрома Байканур. Ён увайшоў у групоўку касмічных апаратаў разам з расійскім "Канопус-В" нумар 1. У студзені 2020 года паміж НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Раскосмас" падпісана пагадненне аб пашырэнні магчымасцей гэтый групоўкі за кошт рэсурсу расійскіх касмічных апаратаў "Канопус-В" нумар 3, 4, 5, 6 і "Канопус-В-ІК".