На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю ўстаноўлены ў Беларусі

10 красавіка 2024

У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю, які будзе адзначацца 2 жніўня. Кіраўнік дзяржавы 9 красавіка падпісаў указ, якім унесена адпаведнае дапаўненне ва ўказ Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

2 жніўня 1994 года была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 1995 годзе пераўтворана ў Службу кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы.

Сёння Камітэт дзяржкантролю - вышэйшы орган фінансавага кантролю краіны. Асноўнай задачай ведамства з'яўляецца забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці. Гэтыя задачы прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

БелТА