На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на Гаванскай выстаўцы-кірмашы

23 жніўня 2022

Экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на выстаўцы на Кубе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Міжнародная Гаванская выстаўка-кірмаш FIHAV адбудзецца 14-18 лістапада ў сталіцы Кубы. Гэта адно з трох самых значных у Лацінскай Амерыцы шматгаліновых выставачных мерапрыемстваў, на якім будуць прадстаўлены экспартна арыентаваныя прадпрыемствы Беларусі ў розных сферах.

Выстаўка ўключае шырокі шэраг тэматычных раздзелаў: сельская гаспадарка, машынабудаванне, энергетыка, нафтахімія, металургія, электроніка, прадукты харчавання і напіткі, фармацэўтыка, біятэхналогіі, тавары народнага спажывання і іншае. У 2019 годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел 4 тыс. кампаній з 60 краін, мерапрыемства наведалі 150 тыс. чалавек.

У рамках выстаўкі пройдзе інвестыцыйны форум - запланаваны b2b-перагаворы з кубінскімі і замежнымі бізнесменамі, семінары аб спецыфіцы работы на рынку Лацінскай Амерыкі, нацыянальныя дні ўдзельнікаў выстаўкі.

Беларусь двойчы прымала ўдзел у Гаванскай выстаўцы-кірмашы. Нацыянальная экспазіцыя была арганізавана ў 2017 годзе. На ёй былі прадстаўлены прамысловыя і фармацэўтычныя прадпрыемствы, навукова-тэхнічныя арганізацыі, адукацыйныя ўстановы. У 2019 годзе экспазіцыя Беларусі пераважна ўключала прадпрыемствы прамысловай сферы - вядучых вытворцаў тэхнікі і камплектуючых. Па выніках работы экспазіцый быў падпісаны шэраг дакументаў паміж беларускімі і кубінскімі кампаніямі.

БелТА