На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Як арганізаваны перадсвяточны гандаль у Беларусі

20 снежня 2023

Новы год і Каляды набліжаюцца, і цяпер самы час для самых разнастайных пакупак. З улікам высокага попыту важны значныя запасы тавараў і шырокі асартымент. У Беларусі падрыхтаваліся ўжо да правядзення ёлачных базараў, кірмашоў, распрадаж. Да святочных мерапрыемстваў гатовы і аб'екты грамадскага харчавання. Пра асартымент і цэны расказала сёння журналістам начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава.

Паводле слоў Наталлі Мельнікавай, у рэгіёнах зацверджаны планы арганізацыйных мерапрыемстваў па гандлёвым і бытавым абслугоўванні насельніцтва. "Забяспечваецца пастаянная наяўнасць шырокага асартыменту тавараў у арганізацыях гандлю. Завершана работа па афармленні вітрын аб'ектаў гандлю, аб'ектаў грамадскага харчавання, гандлёвых, абедзенных залаў, прылеглых тэрыторый і фасадаў будынкаў з выкарыстаннем святочных інсталяцый", - сказала яна.

У перадсвяточныя і святочныя дні па ўсёй тэрыторыі краіны па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі прадаўжаюцца рэжымы работы гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў грамадскага харчавання. У гэтым годзе запланавана прадаўжэнне работы 350 аб'ектаў гандлю і 240 - грамадскага харчавання.

У аб'ектах грамадскага харчавання арганізаваны прыём папярэдніх заказаў ад насельніцтва на выраб мучных, кандытарскіх і іншых кулінарных вырабаў, паўфабрыкатаў. У перадсвяточныя дні прымаюцца заказы на абслугоўванне навагодніх і калядных свят, агеньчыкаў, карпаратываў. Арыенціровачны кошт пераднавагодніх мерапрыемстваў - ад Br100 да Br200. "У навагоднюю ноч гэта будзе крыху даражэй - каля Br250", - удакладніла Наталля Мельнікава.

Па традыцыі штогод праводзяцца кірмашы. Ва ўсіх рэгіёнах запланавана больш за 600 кірмашоў, яны пачалі працаваць з 8 снежня. "Гэта больш, чым у мінулым годзе, прыкладна на 4 працэнты", - дапоўніла прадстаўнік МАРГ. Пачалі ўжо працаваць ёлачныя кірмашы.

Запланаваны мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляванне спажывецкага попыту. "У перадсвяточныя і святочныя дні ў планах правесці больш як 12 тыс. такіх мерапрыемстваў, у тым ліку звыш 9 тыс. распрадаж, больш як 1 тыс. рэкламных акцый, а таксама дэгустацыі і рэкламныя гульні. Усе буйныя гандлёвыя цэнтры краіны праводзяць ужо гэтыя акцыйныя мерапрыемствы і будуць іх прадаўжаць да сярэдзіны студзеня 2024 года", - адзначыла Наталля Мельнікава.

Святочны асартымент разнастайны і будзе налічваць каля 22 тыс. найменняў навагодняй атрыбутыкі. Акрамя таго, як і звычайна напярэдадні Новага года, прадпрыемствы айчыннай кандытарскай галіны падрыхтавалі навагоднія падарункі. У 2023 годзе запланавана атрымаць 2 млн 400 тыс. штук такіх падарункаў. Асартымент будзе налічваць каля 100 найменняў ад 300 г да 3 кг. Акрамя разнастайных кардонных упаковак, у гэтым годзе будзе выкарыстана ўпакоўка з фарматам анімацыі 3D. Гэта дзецям будзе вельмі цікава. Кошт падарункаў - ад Br8 да Br80 у залежнасці ад вагі і камплектацыі", - расказала прадстаўнік МАРГ.

У шырокім асартыменце ў гандлі таксама прадстаўлены пеністае віно і шампанскае. Гэта больш за 40 найменняў. Кошт адной бутэлькі - ад Br8 да Br20.

У гандлёвых аб'ектах арганізаваны спецыяльныя аддзелы па продажы ёлачных упрыгажэнняў. Пакупніку ў гэтым годзе прадстаўлена каля 2 тыс. найменняў розных ёлачных упрыгажэнняў, сувеніраў у рознай упакоўцы, больш за 100 найменняў штучных елак і соснаў. Настольная штучная елка будзе каштаваць ад Br8 і вышэй. Таксама прапануецца больш за 100 найменняў карнавальных касцюмаў, у тым ліку Дзеда Мароза, Снягурачкі.

МАРГ пастаянна кантралюе, каб у магазінах быў шырокі асартымент тавараў. З 1 снежня праведзена ўжо больш за 150 маніторынгаў. А з 1 студзеня - звыш 4 тыс. Калі ёсць нейкія парушэнні, міністэрства выдае рэкамендацыі суб'екту гандлю аб іх устараненні.