На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Яравая сяўба ў Беларусі праведзена больш як на 90 працэнтах плошчы

21 мая 2021

Сяўба яравых культур у Беларусі праведзена на 2,2 млн га, што складае 90,6 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 20 мая, яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай на зерне, грэчкай і просам) пасеяны на 1,079 млн га, або 100,1 працэнта ад плана.

Завершана сяўба цукровых буракоў, яравога рапсу. Ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай, завершана сяўба лёну (41,6 тыс. га, або 97,8 працэнта).

Набліжаецца да завяршэння сяўба кукурузы (948,8 тыс. га, або 83,9 працэнта), бульбы (21,7 тыс. га, або 96,9 працэнта), агародніны (3,84 тыс. га, або 83,5 працэнта), аднагадовых траў (245,3 тыс. га, або 80,3 працэнта).

Прадаўжаюцца работы па сяўбе грэчкі (14 тыс. га, або 46 працэнтаў) і проса (2,56 тыс. га, або 37,1 працэнта).

Яравую сяўбу ў гэтым годзе плануецца правесці амаль на 2,5 млн га.

Масава выкарыстоўваюцца азімыя культуры на кармавыя мэты - на зялёны корм, на выпас і нарыхтоўку травяных кармоў - ужо ўбрана 24 тыс. га, або 13 працэнтаў.

Таксама вядуцца работы па хімічнай абароне пасеваў, якія стрымліваюцца частымі дажджамі.

БелТА