На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Кітайскія кампаніі ў 2,5 раза павялічылі закупкі піламатэрыялаў на БУТБ

8 жніўня 2023


Кітайскія кампаніі ў 2,5 раза павялічылі закупкі піламатэрыялаў на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

"Па выніках біржавых таргоў у студзені-ліпені 2023 года кітайскія кампаніі набылі на Беларускай універсальнай таварнай біржы больш як 195 тыс. куб.м піламатэрыялаў, што ў 2,5 раза больш, чым за той жа перыяд 2022 года. Пры гэтым 54 тыс. куб.м, або 28 працэнтаў ад агульнага аб'ёму, было рэалізавана з прымяненнем механізма адрасных здзелак, укаранёнага на БУТБ у чэрвені 2023-га з мэтай павышэння прывабнасці біржавога гандлю для замежных удзельнікаў", - расказалі ў БУТБ.

Такая статыстыка была агучана прадстаўнікамі БУТБ у час прэзентацыі магчымасцей беларускай біржавой пляцоўкі на міжнародным форуме па развіцці дрэваапрацоўчай галіны ў Тайцане (правінцыя Цзянсу, КНР). Мерапрыемства сабрала буйнейшых імпарцёраў лесапрадукцыі, якія выкарыстоўваюць кантэйнерны порт Тайцана для прыёмкі і перавалкі грузаў з усяго свету і ў тым ліку з Беларусі.

У час візіту ў Тайцан дэлегацыя біржы таксама правяла перагаворы з кіраўніцтвам кампаніі Taomu (Suzhou) Information Technology і наведала яе складскі комплекс. Гэта прадпрыемства мае статус брокера БУТБ у Кітаі і ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2022 года амаль у 3 разы павялічыла закупкі беларускай пілапрадукцыі - з 28,9 тыс. куб.м да 81,2 тыс. куб.м.

Паводле інфармацыі БУТБ, рост цікавасці кітайскіх пакупнікоў да біржавога механізма звязаны з больш гібкай цэнавай палітыкай айчынных экспарцёраў, а таксама з дадатковымі сэрвісамі і гарантыямі, якія забяспечвае беларуская гандлёвая платформа.

"За доступ на ёмісты і плацежаздольны кітайскі рынак канкурыруюць пастаўшчыкі са многіх краін, і цэнавы фактар часта мае вызначальнае значэнне, асабліва на фоне слабага попыту з боку асноўных спажыўцоў - прадпрыемстваў будаўнічай галіны. Таму, каб умацаваць свае пазіцыі ў Кітаі, беларускія прадаўцы сталі больш ахвотна ісці на ўступкі пакупнікам, прапаноўваць больш зручныя ўмовы дастаўкі і аплаты. Больш таго, можна сказаць, што пры рабоце праз біржу пакупнікі з Паднябеснай карыстаюцца рэжымам аднаго акна, атрымліваючы тавар, лагістыку, разлікі ў юанях, кантроль выканання здзелак і кансультацыйную падтрымку на кітайскай мове. Усё гэта дапамагае прыцягваць на біржавыя таргі рэзідэнтаў КНР. У выніку цяпер у нас акрэдытавана 131 кампанія, гэта значыць на 30 больш, чым у пачатку года", - расказалі ў прэс-службе.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.