На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Комплексную сістэму падтрымкі экспарту і імпарту ствараюць у Беларусі

27 мая 2021

Стварэнне комплекснай сістэмы падтрымкі экспарту і імпарту прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2021 года нумар 284, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Сістэма прадстаўлена ў выглядзе арганізаванай сукупнасці інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, якімі будуць забяспечвацца збор, апрацоўка, захоўванне, сістэматызацыя, актуалізацыя і распаўсюджванне знешнегандлёвай інфармацыі, узаемадзеянне суб'ектаў гаспадарання, якія вядуць знешнеэканамічную дзейнасць, і нацыянальных інстытутаў падтрымкі экспарту, а таксама павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фінансавых і нефінансавых інструментаў падтрымкі ўдзельнікаў ЗЭД, пашырэнне доступу да механізмаў такой падтрымкі.

Для стварэння і функцыянавання сістэмы Банк развіцця Беларусі стварае спецыялізаванае Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці. Гэта арганізацыя будзе адным з нацыянальных інстытутаў падтрымкі экспарту, які рэалізуе ўскладзеныя на яго задачы шляхам узаемадзеяння з іншымі нацыянальнымі інстытутамі падтрымкі экспарту, дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі. Дзейнасць агенцтва будзе рэгулявацца адпаведным палажэннем.

Агенцтва будзе ствараць і весці рэестры (імпарту, экспарту, канечных карыстальнікаў беларускіх тавараў), інфармацыю для якіх будуць прадастаўляць удзельнікі ЗЭД з удзелам дзяржаўнай уласнасці. На агенцтва ўскладзены шэраг абавязкаў, у прыватнасці па забеспячэнні да 31 снежня 2022 года ўвядзення ў эксплуатацыю электроннай пляцоўкі "Адно акно ЗЭД Рэспублікі Беларусь".

Чакаецца, што прынятыя меры будуць садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для знешнеэканамічнай дзейнасці, далейшай пабудове лічбавай эканомікі ў Беларусі.

БелТА