На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Масавая сяўба ранніх яравых пачалася ў Беларусі

16 сакавіка 2020

Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 13 сакавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 39,6 тыс. га, або 5,08 працэнта плана. Найбольш актыўна работы ідуць у паўднёвых рэгіёнах краіны. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 20,7 працэнта запланаванай плошчы, у Гомельскай - на 16,1 працэнта, у Гродзенскай - на 0,86 працэнта, Мінскай - на 0,75 працэнта, Магілёўскай - 0,27 працэнта, Віцебскай - 0,02 працэнта. Прадаўжаецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу: падрыхтавана ўжо 117,8 тыс. га (15,1 працэнта плана).

Ранія яравыя збожжавыя і зернабабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 779,4 тыс. га. У цэлым яравая сяўба будзе праведзена на плошчы большай за 2,3 млн га.

Згодна з рабочым планам па падрыхтоўцы і правядзенні веснавых палявых работ у 2020 годзе, сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме большым за 8,1 млн т, у тым ліку 6,5 млн т фуражнага.