На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Нацыянальныя танцы і песні. У егіпецкай Хургадзе пасольства арганізавала сустрэчу з беларускай дыяспарай

11 кастрычніка 2023

Сустрэча-канцэрт, прымеркаваная да беларускага Года міру і стварэння, а таксама Дня работнікаў культуры, прайшла ў егіпецкім горадзе Хургада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Егіпце.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках падпраграмы "Беларусы ў свеце" дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" беларускай дыпламатычнай місіяй ва ўзаемадзеянні з самадзейным творчым калектывам "Мы спяваем" і іншымі актывістамі беларускай дыяспары. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 40 чалавек, уключаючы дзяцей і моладзь.

Перад прысутнымі з прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў, які падкрэсліў важнасць захавання культурнай і духоўнай спадчыны. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў генеральны консул Расіі ў Хургадзе.

Госці пазнаёміліся з фільмам "Спадчына" вытворчасці нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Фільм, сюжэт якога апавядае аб рабоце па захаванні і ўзнаўленні культурнай спадчыны Беларусі, быў цёпла прыняты прысутнымі.

Творчы калектыў "Мы спяваем" і іншыя актывісты беларускай дыяспары прадставілі канцэртную праграму, у час якой выкананы песня "Самая лепшая ў свеце зямля - Беларусь мая", а таксама беларускі танец. Артысты былі ў беларускіх нацыянальных строях. Разам з усімі прысутнымі на мерапрыемстве было выканана папуры з песень беларускіх кампазітараў ("Белавежская пушча", "Купалінка"). У заключнай частцы канцэрта быў арганізаваны інтэрактыўны нумар для дзяцей.

Адбыліся таксама дыскусія і абмен думкамі па паляпшэнні камунікацый паміж дыяспарай і пасольствам, абмеркаванне найбольш актуальных пытанняў жыцця нашых грамадзян у Егіпце ў цэлым і ў губернатарстве Чырвонага мора ў прыватнасці.