На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Пуцін: выкарыстанне нацвалют у міжнародных плацяжах будзе пашырацца

8 снежня 2023

Працэс разлікаў у нацыянальных валютах прадаўжае набіраць абароты, у той час як заходняя фінансавая сістэма старэе. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у час свайго выступлення на форуме ВТБ "Расія кліча!", паведамляе ТАСС.

Расійскі лідар адзначыў, што заходняя фінансавая сістэма, у аснове якой знаходзіцца долар і еўра, была дыскрэдытавана, а яе месца цяпер паспяхова заняла сістэма разлікаў у нацыянальнай валюце. На думку Пуціна, нягледзячы на тое, што яшчэ шмат трэба зрабіць у названай галіне, гэты працэс будзе толькі ўзмацняцца.

Прэзідэнт Расіі таксама звярнуў увагу на тое, што ў міжнародных плацяжах усё шырэй выкарыстоўваюцца сучасныя рашэнні, у тым ліку на аснове блокчэйна і лічбавых валют цэнтральных банкаў, што можа прывесці ў бліжэйшыя гады да "сапраўднай рэвалюцыі", якая падарве манаполію буйных заходніх банкаў.

Акрамя таго, у час выступлення Пуцін звярнуў увагу на тое, што колькасць замежных бізнес-структур у Расіі не толькі не скарацілася, але нават вырасла з сакавіка 2022 года па лістапад 2023-га. Ён падкрэсліў, што гэта сведчыць аб гатоўнасці і жаданні замежных арганізацый працаваць у Расіі, нягледзячы на націск заходніх палітычных асоб. Паводле яго слоў, па стане на 1 лістапада 2022 года ў РФ было зарэгістравана 24,1 тыс. замежных арганізацый, а 1 лістапада гэтага года было ўжо зарэгістравана на 1,5 тыс. больш - 25,6 тыс. "Ну гэта ж паказчык гатоўнасці і жадання працаваць у Расіі", - рэзюмаваў Пуцін.